15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дата: 18 марта 2024 в 09:25, Обновлено 18 марта 2024 в 10:03
56 просмотров

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На сучасным этапе развіцця Канстытуцыя з'яўляецца гарантам дэмакратыі, незалежнасці нашай дзяржавы. Але Рэспубліка Беларусь прайшла доўгі і цярністы шлях, перш чым з'явіўся галоўны закон краіны.

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь стала добрай традыцыяй правядзенне ў Рэспубліцы патрыятычнай акцыі "Мы грамадзяне Беларусі!" Па ўсёй краіне ў гэты дзень маладым жыхарам нашай Радзімы акрамя пашпарта ўручаюцца і кнігі "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" - падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Мы віншуем вас, маладыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь і ўпэўненыя, што з уласцівымі вам энергіяй і энтузіязмам, ведамі і ўменнямі вы зробіце ўсё неабходнае для росквіту нашай краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.