Школьный лагерь

Дата: 15 августа 2025 в 11:56
39 просмотров

Выдатная ідэя! Квест-гульня «Мае вытокі» адбылася сёння ў выхавальнікаў. Вельмі цікавая і пазнавальная. Удзельнікі пазнаёміліся з багаццем беларускай культуры, гісторыі, мовы і традыцый у займальнай інтэрактыўнай форме. Прайшлі ўсе станцыі, выканалі заданні і сабралі ключавое слова, каб знайсці “свае вытокі”.

А пасля невялічкага перапынку ў бібліятэцы яны прайшлі квіз “Правілы дарожнага руху ўсё ведаць павінны без выключэння” па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Замацавалі веды па правілах дарожнага руху, паспрабавалі развіць навыкі бяспечных паводзін на дарозе, выхаваць адказнасць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.