Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 4 марта 2024 в 12:10
46 просмотров

У свеце многа разных моў, але толькі адна з іх родная. І кожны год 21 лютага,  у Міжнародны дзень роднай мовы, людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова. Не засталіся абыякавымі да гэтага свята нашы вучні.

З 26 лютага ў школе распачаўся тыдзень роднай мовы, літаратуры і гісторыі. На другім паверсе шкоы праходзіла выстаўка "Кошык дабрыні". Кожны клас падзяліўся сваёй дабрынёй і прыгожымі словамі на беларускай мове.

У рамках тыдня роднай мовы з вучнямі 6 "А" класа была праведзена гульня-падарожжа "Ці ведаеш ты сваю мову?".

У гульні прымалі удзел каманды "Журавіны" і "Клубніцы". На кожным прыпынку вучні выконвалі пэўныя заданні. Неабходна было паказаць веданне мовы, праявіць кемлівасць і творчы падход. Перамагла каманда "Журавіны"!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.